Стужка навiн
01
.05.24
12:35
Грамадства
Гарачая лінія аб недахопах ва ўтрыманні дарог пачне работу з 2 мая
Устаноўлены адзіны нумар гарачай лініі - 8 (017) 218-72-92. На яго можна
звяртацца з 2 мая ў будні з 10.00 да 12.00 і з 15.00 да 17.00.
12:20
Грамадства
"Першае, што трэба, - гэта ідэя". Што ўяўляе сабой СЭЗ "Мінск" і як стаць яе рэзідэнтам
Акрамя таго, дадаў Анатоль Бубен, вялікае значэнне мае прадукцыя
імпартазамяшчэння. "У гэтым квартале каля 75 працэнтаў прадукцыі ў нас
з'яўляецца імпартазамяшчальнай", - падкрэсліў ён.
12:03
Грамадства
Сянько: за 120 гадоў прафсаюзамі Беларусі набыты каласальны вопыт
"З 24 тыс. пярвічных арганізацый у нас ужо больш за 18 тыс. калектыўных
дагавораў. Асабліва апошнія 2-3 гады вельмі сур'ёзная дынаміка па
колькасці заключаемых калектыўных дагавораў", - дапоўніў старшыня
ФПБ.
11:42
Палітыка
У турэцкай правінцыі Адана абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва з Беларуссю
Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі правёў сустрэчы з губернатарам
правінцыі Адана Явуз Селімам Кешгерам, мэрам Аданы Зейданам Караларам,
старшынямі гандлёвай і прамысловай палат гэтага рэгіёна Юджэлем Байрамы і
Зекі Кыванчам.
11:28
Грамадства
Мінпрацы: бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 мая складзе Br418,73
Новы БПМ з 1 мая для працаздольнага насельніцтва складзе Br448,99. Для
пенсіянераў - Br303,03, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br264,93, для
дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br354,32, а таксама для дзяцей ва
ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br413,07.
11:20
Грамадства
З 1 мая на 2,9 працэнта павялічваюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей
"Дапамогамі, якія вылічваюцца з БПМ, ахоплена каля 171 тыс. дзяцей", - адзначылі ў міністэрстве.
10:58
Грамадства
Сацыяльныя пенсіі, надбаўкі і даплаты пенсіянерам. Мінпрацы расказала, што вырасце ў Беларусі з 1 мая
Так, з 1 мая 2024 года бюджэт пражытачнага мінімуму складзе Br418,73.
Адпаведна павялічваюцца сацыяльныя пенсіі, даплаты і надбаўкі
пенсіянерам.
09:12
Прэзідэнт
Лукашэнка: пагранічнікі заўсёды былі прыкладам узорнага, бескарыслівага служэння краіне і народу
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што ў цяперашняй складанай, пастаянна
зменлівай абстаноўцы, свята захоўваючы і прымнажаючы традыцыі гераічнага
пакалення ветэранаў, пагранічнікі - новае пакаленне незалежнай Беларусі
- на высокім прафесійным узроўні, дастойна і сумленна вырашаюць самыя
складаныя задачы па ахове Дзяржаўнай граніцы.
09:05
Прэзідэнт
Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Наталлю Гайду з днём нараджэння
"Вы ўнеслі значны ўклад у захаванне і развіццё нацыянальнай культуры.
Дзякуючы ўнікальнаму акцёрскаму майстэрству, самабытнаму выкананню і
працаздольнасці па праву заслужылі шчырую любоў публікі", - гаворыцца ў
віншаванні.
09:00
Прэзідэнт
"Сёння асабліва важна ўмацаваць наш агульны дом". Лукашэнка павіншаваў беларусаў з Першамаем
"Упэўнены, прадаўжаючы традыцыі пакалення пераможцаў, мы замацуем за
Рэспублікай Беларусь славу моцнай, сучаснай і тэхналагічна развітой
краіны", - падкрэсліў Прэзідэнт.
08:58
Грамадства
Мір! Праца! Май! У Беларусі адзначаюць Свята працы
Доўгі час 1 мая адзначаўся як Дзень міжнароднай салідарнасці працоўных
усіх краін. Гэта старонка гісторыі свята пачалася ў XIX стагоддзі
мітынгамі рабочых. Першыя такія акцыі прайшлі 21 красавіка 1856 года ў
Аўстраліі. Хутка рух распаўсюдзіўся на гарады ЗША і Канады. 30
.04.24
20:00
Палітыка
Галоўчанка прапанаваў стварыць групу дружбы ў парламенце Егіпта
Кіраўнік беларускага ўрада таксама абазначыў найбольш перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва з Егіптам.
19:28
Спорт
Беларускія веласіпедысты занялі тры першыя месцы ў агульным заліку Кубка Расіі
Кубак Расіі праходзіў у фармаце шматдзённай гонкі, якая складалася з
чатырох этапаў. На стартавым этапе першынстваваў наш Сяргей Шаўчэнка, а
следам за ім размясціўся Яўген Собаль. У другой групавой гонцы роўных не
было Яўгену Каральку, тройку лепшых замкнуў Дзяніс Марчук.
19:08
Прэзідэнт
Лукашэнка паслухаў частушкі пра НАТА і санкцыі і расказаў, што павінен умець сапраўдны мужык
Аляксандр Лукашэнка прысутнічаў на рэпетыцыі выхаванцаў
ваенна-патрыятычнага клуба "Зубр" і ўзорнага харэаграфічнага калектыву
"Мазаіка" Касцюковіцкай дзіцячай школы мастацтваў.