Сцяг Серада, 15 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 мая 2024, 11:28

Мінпрацы: бюджэт пражытачнага мінімуму з 1 мая складзе Br418,73

Фота з архіва
Фота з архіва
1 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) з 1 мая 2024 года па 31 ліпеня 2024 года ў сярэднім на душу насельніцтва ў разліку на месяц складзе Br418,73, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Новы БПМ з 1 мая для працаздольнага насельніцтва складзе Br448,99. Для пенсіянераў - Br303,03, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў - Br264,93, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў - Br354,32, а таксама для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў - Br413,07.

У сувязі з павышэннем БПМ з 1 мая павялічваюцца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, даплаты да пенсій, дапамогі па доглядзе інваліда І групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, і сацыяльныя пенсіі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі