Стужка навiн
02
.05.24
16:28
Грамадства
Навумовіч: пытанне рэфармавання прадпрымальніцкай дзейнасці закране амаль 40 тыс. ІП
"Законам будзе прадугледжаны механізм бясшвовага пераход з формы
індывідуальнага прадпрымальніка ў форму юрыдычнай асобы з захаваннем
адпаведных правоў і абавязкаў. Таксама ў законе знайшлі адлюстраванне
новыя формы падтрымкі прадпрымальнікаў у выглядзе трансфертаў і іншых
механізмаў", - звярнуў увагу Уладзімір Навумовіч.
16:21
Эканоміка
Кійко: закон аб рэфармаванні прадпрымальніцкай дзейнасці ўстараняе празмерную канкурэнцыю паміж бізнесамі
"У цэлым сам закон аб рэфармаванні прадпрымальніцкай дзейнасці не
з'яўляецца навацыяй. Тыя нормы, якія знайшлі адлюстраванне ў законе, ужо
даўно наспелі. Так, вялікая частка закона ўносіць змяненні ў дзеючыя
заканадаўчыя акты", - растлумачыў Дзмітрый Кійко.
15:52
Грамадства
У ВНУ Беларусі пачынаюць зацвярджаць планы мэтавага прыёму
Прыём дакументаў на мэтавую падрыхтоўку пройдзе з 27 чэрвеня па 2
ліпеня. Уступныя іспыты будуць праводзіцца з 4 па 10 ліпеня. Залічэнне
пройдзе па 12 ліпеня.
15:28
Грамадства
"Захоўваецца тэндэнцыя мінулых гадоў". У БДУ завяршылася размеркаванне выпускнікоў
Акрамя таго, у 2024 годзе накіраваны на работу ў адпаведнасці з
дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы 31 выпускнік, што складае 2 працэнты ад
агульнай колькасці выпускнікоў, якія падлягаюць размеркаванню.
15:10
Спорт
Матч футбольных зборных Беларусі і Расіі адбудзецца 7 чэрвеня ў Мінску
Таварыская сустрэча беларускіх і расійскіх футбалістаў пройдзе на полі
Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама", час пачатку матчу
вызначыцца пазней. Апошні раз зборная Беларусі праводзіла гульню на
дамашнім стадыёне ў лістападзе 2021 годзе супраць зборнай Іарданіі.
15:05
Грамадства
Цёплыя выхадныя і пахаладанне на наступным тыдні прагназуюць беларускія сіноптыкі
Скончыўся красавік, які на тэрыторыі Беларусі па сваёй сярэдняй
тэмпературы быў цяплейшым на 2-3 градусы. Ападкаў выпала нямала: на
пераважнай частцы тэрыторыі яны ў 2,5-3,5 раза перавысілі красавіцкую
норму, месцамі выпала 56-84 мм, або 1,5-2 месячныя нормы, і толькі ў
крайніх заходніх рэгіёнах - каля кліматычнай нормы.
14:31
Грамадства
Мартынюк: якасць работы спецыялістаў ЖКГ і будаўніцтва ўплывае непасрэдна на настрой людзей
Леанід Мартынюк падкрэсліў, што ў рэгіёне выбудавана дакладная сістэмная
работа з кадравым патэнцыялам. І такія семінары-практыкумы - адзін з яе
фарматаў.
14:30
Грамадства
Беларусь і Іран абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў галіне баявой падрыхтоўкі
Таксама кіраўнік беларускай ваеннай дэлегацыі генерал-маёр Аляксандр Бас
правёў перагаворы з іранскім бокам па пытаннях развіцця супрацоўніцтва ў
галіне баявой падрыхтоўкі
13:49
Грамадства
Няма няважных тэм. З якімі пытаннямі звярнуліся грамадзяне на прыём да Качанавай у Жлобіне
У Жлобін, акрамя мясцовых жыхароў, прыехалі людзі са Светлагорска,
Гомеля, Полацка, Віцебска, Пінска, Салігорскага раёна і інш. Савет
Рэспублікі працуе па прынцыпе: "Няма пытанняў не нашых: усё, што хвалюе
людзей, - адказнасць парламентарыяў".
13:08
Грамадства
Званкі ад "аператара сотавай сувязі" - новая схема махлярства
"Следчыя чарговы раз заклікаюць грамадзян быць пільнымі - ні следчы, ні
міліцыянер, ні банкаўскі работнік або ж прадстаўнік сотавага аператара
не будзе званіць вам у мэсэнджар. Пры паступленні такога званка
неадкладна кладзіце трубку", - дадалі ва УСК.
12:45
Грамадства
Мінабароны 9 Мая разгорне ў Мінску 10 тэматычных пляцовак
Любы жадаючы можа паўдзельнічаць у конкурсах і атрымаць брэндзіраваны
сувенір ад Узброеных Сіл. Акрамя таго, будуць працаваць палявыя кухні,
дзе можна пачаставацца салдацкай кашай і гарачай гарбатай.
12:24
Грамадства
"Героям пераможнага мая!" МК "Батальён міліцыі" арганізуе інтэрактыўныя лакацыі 3 мая
У праграме - выстаўкі рэтра- і сучаснай тэхнікі, форменнага
абмундзіравання мінулых гадоў, а таксама інтэрактыўныя лакацыі да
80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Усе
жадаючыя змогуць падсілкавацца салдацкай кашай з палявой кухні.
12:15
Грамадства
Да +25°С чакаецца ў Беларусі 3 мая
Тэмпература паветра ноччу складзе плюс 2-8 градусаў, на захадзе - 9-12
цяпла. Днём тэмпература будзе ад плюс 15 градусаў па паўночным усходзе
да плюс 25 градусаў па паўднёвым захадзе.
12:04
Грамадства
Канцэрт-рэквіем да 80-годдзя вызвалення Беларусі пройдзе ў Маскве на Паклоннай гары
"Канцэрт-рэквіем "Кожны трэці" - даніна памяці ўсім ахвярам і героям
Вялікай Айчыннай вайны, расказ пра лёсы простых людзей, сінтэз новых
песень пра вайну і перамогу і ўнікальных кадраў хронікі, гістарычных
фактаў", - расказалі ў дыпмісіі.
12:02
Грамадства
На рэках Беларусі ў бліжэйшыя дні будзе пераважаць спад узроўняў вады
Паводле даных МНС, адзначаюцца затапленні прыбярэжных тэрыторый у шэрагу
раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама ў асобных раёнах Брэсцкай і
Магілёўскай абласцей. Тэмпература вады ў рэках павысілася і складае ад
плюс 9,4 да плюс 18 градусаў, а ў вадаёмах - ад плюс 11 да плюс 15
градусаў.