Сцяг Нядзеля, 5 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 красавіка 2024, 13:13

"Мы разам вызначым шлях для развіцця краіны і эканомікі". Гендырэктар МТЗ аб чаканнях ад УНС

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Палацы Рэспублікі, дзе сёння адбудзецца пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу, з журналістамі размаўляюць не толькі дэлегаты, але і запрошаныя. У іх ліку генеральны дырэктар Мінскага трактарнага завода Віталь Воўк, які, дзелячыся чаканнямі ад маючай адбыцца падзеі, заўважыў, што беларусы разам вызначаць шлях для развіцця сваёй краіны і эканомікі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Настрой прыўзняты, вельмі вялікія чаканні. Веру ў тое, што ўсе разам мы знойдзем тое выйсце, якое патрэбна нам, каб развіваць краіну і эканоміку. Галоўнае, каб нашы грамадзяне заўсёды адчувалі, што за імі стаіць дзяржава, якая ведае, у чым мае патрэбу кожны чалавек", - заўважыў гендырэктар МТЗ.

Паводле слоў Віталя Воўка, гэта самая важная задача, абазначаная Прэзідэнтам.-0-
VII Усебеларускі народны сход: тэрміны правядзення, склад
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі