Фота з архіва
5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад павялічыў фінансаванне на дзіцячае санаторна-курортнае лячэнне ў бягучым годзе. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 3 мая 2024 года нумар 336, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.
Міністэрству фінансаў даручана павялічыць у 2024 годзе расходы рэспубліканскага бюджэту па функцыянальнай класіфікацыі, прадугледжаныя Рэспубліканскаму цэнтру па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва на іншыя пытанні ў галіне сацыяльнай палітыкі, на Br25 124 600 для забеспячэння дзіцячага санаторна-курортнага лячэння.
Расходы плануецца павялічыць за кошт адпаведнага змяншэння расходаў, прадугледжаных на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу.
Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-