Стужка навiн
03
.05.24
09:08
Спорт
Сабаленка прабілася ў фінал турніру WTA-1000 у Мадрыдзе
У паўфінале другая ракетка свету перамагла прадстаўніцу Казахстана Алену
Рыбакіну, якая займае 4-е месца ў рэйтынгу WTA, - 1:6, 7:5, 7:6 (7:5). У
вырашальным паядынку саперніцай беларускі будзе першая ракетка планеты
полька Іга Свёнтак.
09:04
Спорт
Футбалісты "Нёмана" падняліся на другое месца ў табліцы чэмпіянату Беларусі
Пасля двух паражэнняў запар падапечныя Ігара Кавалевіча змаглі
парадаваць сваіх балельшчыкаў, абыграўшы ў Гродне салігорскі "Шахцёр" з
лікам 1:0. Адзіны мяч забіў Ягор Зубовіч, які вызначыўся на 66-й мінуце
сустрэчы.
09:01
Грамадства
Без ападкаў і да +25°С будзе сёння ў Беларусі
Умовы надвор'я будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску і
халаднаватая паветраная маса, якая паступае з паўночнага захаду Расіі.
Вецер паўночна-ўсходні, усходні слабы да ўмеранага.
02
.05.24
20:01
Грамадства
Старт прыёму заявак на радыёконкурс "Маладыя таленты Беларусі" плануецца даць у верасні
"У верасні мы плануем аб'явіць прыём заявак на рэспубліканскі творчы
радыёконкурс "Маладыя таленты Беларусі". У гэтым годзе арганізатарам
конкурсу будзе выступаць канал "Культура" Беларускага радыё", - расказаў
Антон Васюкевіч.
19:29
Грамадства
Стан дарог і жылфонду, захаванне памяці. Качанава аб актуальных тэмах на прыёме грамадзян у Жлобіне
Выязны прыём грамадзян праводзіць сёння Наталля Качанава ў Гомельскай
вобласці. Савет Рэспублікі працуе з пазіцыі: "Няма пытанняў не нашых -
усё, што хвалюе людзей, - гэта адказнасць парламентарыяў".
18:52
Прэзідэнт
Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб адзінай сістэме мытнага транзіту ЕАЭС і трэціх бакоў
На правядзенне перагавораў па праекце пагаднення ўпаўнаважаны Дзяржаўны мытны камітэт.
18:19
Культура
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце "Пяць пачуццяў" у Магілёве
Удзельнікамі праекта сталі 18 мастакоў з Беларусі і Расіі - прадстаўнікі
Бабруйска, Гомеля, Мінска, Магілёва, Іванава, Масквы, Рыбінска,
Санкт-Пецярбурга і Смаленска. Сваім прыкладам яны папулярызуюць
творчасць людзей з інваліднасцю і садзейнічаюць фарміраванню ўмоў для яе
развіцця, а таксама прыцягваюць увагу грамадскасці да пытанняў
інклюзіі.
17:31
Культура
Дні культуры Новасібірскай вобласці пройдуць у Беларусі з 23 па 25 мая
У ходзе Дзён культуры з 23 па 25 мая будуць прадстаўлены лепшыя ўзоры
прафесійнага нацыянальнага мастацтва, класічнага мастацтва, тэатральнага
мастацтва і культурнай спадчыны Новасібірскай вобласці.
16:59
Эканоміка
МПЗ: ІП трэба будзе правесці даволі вялікую работу, каб выбраць аптымальны шлях далейшага развіцця
На сённяшні дзень галоўнае - гэта стварыць умовы, у якіх ІП будуць
разумець, як можна далей развівацца. Да таго ж, на думку МПЗ, пералік
відаў эканамічнай дзейнасці павінен быць павялічаны.
16:53
Грамадства
КАМЕНТАРЫЙ: Аб новых падыходах у галіне аховы навакольнага асяроддзя
Новая рэдакцыя закона "Аб ахове навакольнага асяроддзя" ўступіла ў
сілу 26 красавіка. У дакуменце комплексна перагледжаны патрабаванні ў
галіне аховы навакольнага асяроддзя, якія прад'яўляюцца да ажыццяўлення
гаспадарчай дзейнасці. Актуалізаваны палажэнні, якія рэгламентуюць
пытанні нарміравання ў галіне аховы навакольнага асяроддзя.
16:31
Грамадства
Беларуская партыя "Белая Русь" запускае асветны праект "Час моцных"
Круглы стол, прысвечаны году з дня рэгістрацыі Беларускай партыі "Белая
Русь", адбыўся сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску. У час
мерапрыемства абмеркаваны вынікі VII Усебеларускага народнага сходу, а
таксама стратэгія развіцця партыі "Белая Русь".
16:28
Грамадства
Навумовіч: пытанне рэфармавання прадпрымальніцкай дзейнасці закране амаль 40 тыс. ІП
"Законам будзе прадугледжаны механізм бясшвовага пераход з формы
індывідуальнага прадпрымальніка ў форму юрыдычнай асобы з захаваннем
адпаведных правоў і абавязкаў. Таксама ў законе знайшлі адлюстраванне
новыя формы падтрымкі прадпрымальнікаў у выглядзе трансфертаў і іншых
механізмаў", - звярнуў увагу Уладзімір Навумовіч.
16:21
Эканоміка
Кійко: закон аб рэфармаванні прадпрымальніцкай дзейнасці ўстараняе празмерную канкурэнцыю паміж бізнесамі
"У цэлым сам закон аб рэфармаванні прадпрымальніцкай дзейнасці не
з'яўляецца навацыяй. Тыя нормы, якія знайшлі адлюстраванне ў законе, ужо
даўно наспелі. Так, вялікая частка закона ўносіць змяненні ў дзеючыя
заканадаўчыя акты", - растлумачыў Дзмітрый Кійко.
15:52
Грамадства
У ВНУ Беларусі пачынаюць зацвярджаць планы мэтавага прыёму
Прыём дакументаў на мэтавую падрыхтоўку пройдзе з 27 чэрвеня па 2
ліпеня. Уступныя іспыты будуць праводзіцца з 4 па 10 ліпеня. Залічэнне
пройдзе па 12 ліпеня.