ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 верасня 2020, 09:00

ЗША лічаць высокімі шанцы на тое, што вакцына ад COVID-19 будзе гатова ў кастрычніку

Фота з архіва
Фота з архіва

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады ЗША лічаць высокімі шанцы на тое, што выпрабаванні хаця б адной з амерыканскіх вакцын ад каранавіруса завершацца ў кастрычніку, пасля чаго прэпарат будзе накіраваны на адабрэнне ва Упраўленне па пытаннях якасці харчавання і медыкаментаў Злучаных Штатаў. Аб гэтым расказаў у сераду саветнік прэзідэнта ЗША Скот Атлас, які ўваходзіць у рабочую групу Белага дома па барацьбе з каранавірусам, паведамляе ТАСС.

"Стварэнне вакцыны праходзіць надзвычай хуткімі тэмпамі. Мы лічым, што ёсць добрыя шанцы на тое, што гэта адбудзецца ў кастрычніку", - сказаў Атлас на брыфінгу ў Белым доме.

Улады ЗША прадаставілі $1,2 млрд брытанска-шведскай фармацэўтычнай кампаніі AstraZeneca, якая распрацоўвае вакцыну сумесна з вучонымі з Оксфардскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія). Акрамя таго, вашынгтонская адміністрацыя накіравала на гэтыя мэты $486 млн амерыканскай біятэхналагічнай кампаніі Moderna і $456 млн Johnson & Johnson. Стварэннем вакцыны ад каранавіруса ў Амерыцы таксама займаюцца кампаніі Merck і Pfizer. Паводле даных Белага дома, увогуле адміністрацыя ЗША інвесціравала ў гэтыя праекты $12 млрд.

Дональд Трамп раней неаднаразова заяўляў, што амерыканская вакцына ад каранавіруса будзе гатова ў бліжэйшы час, і не выключаў, што гэта можа адбыцца да выбараў у ЗША, якія пройдуць ў лістападзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі