ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 верасня 2021, 11:36

Землетрасенне магнітудай 7,1 адбылося ў Мексіцы

Фота Reuters
Фота Reuters

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мексіцы адбылося моцнае землетрасенне магнітудай 7,1. Пасля яго зафіксавалі 809 паўторных падземных штуршкоў. Аб гэтым паведаміла ў Twitter Нацыянальная сейсмалагічная служба краіны.

Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся за 11 км на паўночны захад ад горада Акапулька, дзе пражываюць больш за 700 тыс. чалавек. Ачаг залягаў на глыбіні 10 км.

"Па стане на 20.00 13 верасня (4.00 па мінскім часе 14 верасня), было зарэгістравана 809 паўторных штуршкоў пасля землетрасення магнітудай 7,1, якое адбылося ў Герэра, магнітуда самага моцнага з іх склала 5,2", - гаворыцца ў паведамленні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі