ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 мая 2023, 13:57

Землетрасенне магнітудай 6,1 адбылося каля берагоў Японіі

Фота з архіва
Фота з архіва

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 6,1 адбылося сёння каля берагоў японскага вострава Хансю, паведамляецца на сайце Еўрапейска-міжземнаморскага сейсмацэнтра.

Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 34 км на паўднёвы ўсход ад горада Нарыта (насельніцтва 100 тыс. чалавек). Ачаг залягаў на глыбіні 60 км.

Паводле даных японскага інфармагенцтва Kyodo News, моцныя штуршкі адчуваліся ў сталіцы краіны Токіа.

Пагроза цунамі пакуль не аб'яўлялася. Інфармацыі аб пацярпелых няма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі