ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 мая 2022, 12:08

Валодзін назваў ЗША, Канаду і Швейцарыю галоўнымі віноўнікамі будучых сусветных крызісаў

Вячаслаў Валодзін. Фота ТАСС
Вячаслаў Валодзін. Фота ТАСС

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Дзяржаўнай думы РФ Вячаслаў Валодзін заявіў, што ЗША, Канада і Швейцарыя нясуць адказнасць за сённяшнія крызісы і за тыя, якія чакаюцца ў свеце ў будучым. Аб гэтым ён напісаў у сваім Telegram-канале.

Валодзін адзначыў, што гэтыя краіны ў тройцы лідараў па колькасці ўведзеных санкцый у адносінах да Масквы. Таму фактычна іх "заслугай" з'яўляецца рост цэн на нафту, газ і прадукты харчавання, які назіраецца ў планетарным маштабе.

Больш за ўсё санкцый супраць Масквы ўвёў Вашынгтон (1983 санкцыі), далей ідуць Атава (1402) і Берн (1361). Усяго толькі на адно санкцыйнае рашэнне ад Швейцарыі адстала Вялікабрытанія (1360 санкцый).

Паводле слоў Валодзіна, у адносінах да Расіі ўвогуле дзейнічае 10 536 санкцый. Пры гэтым амаль чвэрць з іх была ўведзена да пачатку спецаперацыі РФ ва Украіне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі