ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 верасня 2020, 16:40

У Расіі закрылі на каранцін з-за грыпу 111 школ

ФотаТАСС
ФотаТАСС

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сезонны ўздым захваральнасці на грып у Расіі прывёў да закрыцця на каранцін 111 школ, паведамляе ТАСС.

"Паводле даных маніторынгу Мінасветы, на каранцін не па прычыне кавіднай інфекцыі, а ў сувязі з сезонным грыпам закрыты 111 школ (гэта 0,13 працэнта ад агульнай колькасці школ), а ў штатны рэжым работы вярнуліся 34 школы. У некаторых школах на каранцін былі пераведзены толькі асобныя класы", - расказалі ў міністэрстве.

У ведамстве адзначылі, што выпадкі захворвання выяўляюцца ў асноўным у дарослых, якія працуюць у школах, а не ў дзяцей. Выпадкі захворвання сярод школьнікаў адзінкавыя, удакладнілі ў Мінасветы.

Каранцінныя меры прымяняюцца кропкава, паколькі ў цэлым захваральнасць не перавышае сезонных паказчыкаў, дадалі ў ведамстве. Паводле даных на 25 верасня, у Расіі з-за каранавіруса было закрыта 94 школы, 34 навучальныя ўстановы ўжо знялі каранцін.

"Працуе аператыўны штаб, мы бачым і адпрацоўваем кожны выпадак. За ўвесь перыяд з пачатку навучальнага года на каранцін закрываліся школы ў 43 суб'ектах Расійскай Федэрацыі. На 3 верасня закрытых школ было ўсяго 13. 25 верасня было закрыта 94 (0,23 працэнта) школы, 34 навучальныя ўстановы з раней закрытых ужо знялі каранцін да гэтага часу. Гэта з 39 803 школ краіны, у якіх вучыцца 16 млн школьнікаў. Як гавораць у Расспажыўнаглядзе, дынаміка нязначная і не выходзіць за рамкі сезоннай захваральнасці", - адзначылі ў міністэрстве.

У Мінасветы ўдакладнілі, што сітуацыя з закрыццём школ на каранцін у рэгіёнах знаходзіцца пад пільным кантролем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі