ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 24 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 кастрычніка 2020, 14:05

У Польшчы колькасць хворых на COVID-19 за суткі ўпершыню перасягнула 20 тыс.

Фота  EPA
Фота EPA

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя Польшчы за мінулыя суткі зафіксавала чарговы рэкорд па колькасці хворых на COVID-19 - 20 156 новых выпадкаў заражэння, паведамляе польскае радыё RMF FM.

За суткі ў краіне памёр 301 пацыент з COVID-19.

Найбольшая колькасць заражэнняў зафіксавана ў Вялікай Польшчы (2633 выпадкі) і Мазавецкім ваяводстве (2255 выпадкаў).

Цяпер на каранціне па ўсёй краіне знаходзяцца каля 490 тыс. чалавек, амаль 49 тыс. - пад эпідэміялагічным наглядам.

Усяго з пачатку пандэміі ў Польшчы заразіліся каранавірусам 319 205 чалавек, памерлі 5149.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі