.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 студзеня 2021, 16:08

У Польшчы адбыўся першы крадзеж вакцыны ад COVID-19

Фота  РАР
Фота РАР

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Вармінска-Мазурскім ваяводстве Польшчы, у гміне Ілова-Асада, было ўкрадзена тры ампулы з вакцынай ад каранавіруснай інфекцыі, паведамляе Polskieradio са спасылкай на супрацоўніка паліцыі Дзялдова.

У сераду раніцай паліцыя атрымала паведамленне аб крадзяжы з пранікненнем у паліклініку ў гміне Ілова-Асада. Як заявіла сяржант Юстына Навіцка, было ўкрадзена тры ампулы (18 доз) вакцыны супраць COVID-19.

Паводле папярэдніх даных, злачынцы праніклі ў паліклініку праз акно, якое разбілі. Акрамя вакцыны былі ўкрадзены і іншыя лякарствы. На месцы працуе следчая група.

У Ілова-Асадзе пражывае амаль 3 тыс. чалавек. Дзейнічае адзін пункт вакцынацыі. Атрыманне прышчэпак для запісаных часова адкладзена.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі