ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 верасня 2020, 13:46

У Малдове не збіраюцца спыняць эканоміку з-за COVID-19

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Кішынёў /БЕЛТА - МАЛДПРЭС/. Улады Малдовы не дапускаюць магчымасці прыпынення эканамічнай дзейнасці ў краіне або вучэбнага працэсу з-за вялікай колькасці выпадкаў заражэння COVID-19. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон.

"Хачу паведаміць, што медыцынская сістэма гатова, яна спраўляецца. Запаўняльнасць бальніц складае 40 працэнтаў для дзяцей і 75 працэнтаў для дарослых. Месцы ў бальніцах ёсць, сітуацыя кіруемая. Малдова забяспечана ўсім неабходным: медыкаментамі, тэстамі", - падкрэсліў Ігар Дадон.

Прэзідэнт удакладніў, што эканамічныя агенты павінны працаваць, тое ж самае датычыцца і сістэмы адукацыі. Ён нагадаў, што ўжо звярнуўся да Расійскай Федэрацыі, каб пасля ўсіх этапаў выпрабаванняў адкрытая расійскімі вучонымі вакцына была дастаўлена ў Малдову.

Паводле даных на 28 верасня, у Малдове зарэгістравана 50 875 выпадкаў заражэння COVID-19, выздаравелі 37 842 пацыенты, памерлі 1287 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі