ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 29 лістапада 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 кастрычніка 2021, 10:42

У Германіі рыхтуюць размеркаванне нелегальных бежанцаў па федэральных землях

Фота picture alliance
Фота picture alliance

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Размеркаванне нелегальных мігрантаў, якія пранікаюць у Германію цераз граніцу з Польшчай, пачнецца ў пачатку лістапада. Як заявіў афіцыйны прадстаўнік упраўлення федэральнай паліцыі Берліна, работа ў гэтым напрамку знаходзіцца ў стадыі падрыхтоўкі, паведамляе Deutsche Welle.

Паліцыя працуе ва ўзаемадзеянні з Федэральным ведамствам па міграцыі і бежанцах Германіі, якое і будзе ажыццяўляць размеркаванне па федэральных землях мігрантаў, якія прайшлі першапачатковую рэгістрацыю.

Цяпер усе яны знаходзяцца ў лагеры ў Айзенхютэнштаце. Там праводзіцца праверка даных бежанцаў, робіцца тэст на каранавірус і ажыццяўляецца іх забеспячэнне прадуктамі харчавання і прадметамі першай неабходнасці. Міністр унутраных спраў федэральнай зямлі Брандэнбург Міхаэль Шцюбген дасягнуў пагаднення з кіраўніком федэральнага МУС Хорстам Зеехоферам аб разгрузцы лагера.

Са жніўня ў Германіі назіраецца рост колькасці нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць з Польшчы. У жніўні на германа-польскай граніцы было выяўлена 713 чалавек, што незаконна прыбылі ў Германію. У верасні колькасць незаконных уездаў праз Польшчу павялічылася да 2323 чалавек. Да 21 кастрычніка колькасць нелегальных мігрантаў склала 6162 чалавекі. Толькі за апошнія 2 дні польска-германскую граніцу ў пошуках прыстанішча перайшлі амаль 500 мігрантаў. У федэральным прафсаюзе паліцэйскіх у сувязі з гэтым прапаноўвалі ўвесці часовы пагранічны кантроль на граніцы з Польшчай.

Кіраўнік МУС ФРГ Хорст Зеехофер паведаміў аб узмацненні аховы граніцы з Польшчай. У прыгранічныя рэгіёны ўжо адпраўлены восем дадатковых паліцэйскіх падраздзяленняў, пры неабходнасці кантроль пагранічнай лініі, што праходзіць па лясных масівах, будзе яшчэ ўзмоцнены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі