ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 21 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 верасня 2021, 16:01

Польшча размесціць 250 амерыканскіх танкаў Abrams на ўсходзе краіны

Фота з сацыяльных сетак
Фота з сацыяльных сетак

23 верасня, Мінск /БЕЛТА - ТАСС/. Улады Польшчы вырашылі размясціць 250 амерыканскіх танкаў Abrams на ўсходзе краіны. Аб гэтым заявіў сёння ў эфіры Польскага радыё міністр абароны рэспублікі Марыуш Блашчак, паведамляе ТАСС.

Расказваючы аб планах аснашчэння польскай арміі, кіраўнік абароннага ведамства адзначыў, што ў рэспублікі будзе "250 самых сучасных танкаў, якія будуць дыслацыраваны на ўсходзе краіны".

Раней паведамлялася, што новых танкаў хопіць для аснашчэння чатырох танкавых батальёнаў. Яны стануць на ўзбраенне новай, 18-й дывізіі. Агульная сума, выдзеленая на рэалізацыю праграмы набыцця танкаў, - $6 млрд. Праграма акрамя саміх танкаў уключае лагістычны пакет, абучэнне, развіццё інфраструктуры і ўзбраенне.

Асноўны баявы танк (АБТ) M1A2SEPv3 - найбольш сучасная мадыфікацыя танка Abrams, якая была ўпершыню прадстаўлена ў 2018 годзе. У параўнанні з раней распрацаванымі варыянтамі баявой машыны яна атрымала новы мнагамэтавы снарад AMP і палепшаную электроніку.

Польшча распрацоўвае праграму набыцця новых танкаў з 2017 года. Новыя танкі павінны часткова замяніць 384 танкі Т-72 і 232 РТ-91 Twardy, якія стаяць на ўзбраенні Польшчы. Таксама на ўзбраенні польскай арміі ёсць 126 танкаў Leopard у версіі 2A4 і 105 машын у версіі 2A5. Польскі ўрад вырашыў абнавіць старыя версіі 2A4 да версіі 2PL. Згодна з бягучым планам, кантракт павінен быць рэалізаваны да 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі