ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 верасня 2022, 15:24

Пяскоў: ЧП на "Паўночных патоках" можа быць тэрактам

Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС
Дзмітрый Пяскоў. Фота ТАСС

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пашкоджанне трох участкаў "Паўночных патокаў" магло адбыцца ў выніку тэракта. Такое меркаванне выказаў прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, інцыдэнт, які адбыўся, з'яўляецца беспрэцэдэнтным. Не выключана, што быў учынены тэракт, пры гэтым на дзяржаўным узроўні.

Пяскоў лічыць, што пашкоджанне газатранспартнай магістралі з'яўляецца небяспечным здарэннем, таму неабходна тэрмінова правесці разбор. Ён заявіў, што для расследавання сітуацыі неабходна супрацоўніцтва некалькіх краін, аднак сёння не ўсе дэманструюць жаданне выбудоўваць такое ўзаемадзеянне.

Прадстаўнік Крамля не змог адказаць на пытанне, ці змогуць у далейшым "Паўночныя патокі" функцыянаваць з улікам цяперашніх пашкоджанняў. Пяскоў заявіў, што гэта тэхнічнае пытанне, пакуль нічога не зразумела.

Тры ніткі газаправодаў "Паўночны паток" і "Паўночны паток - 2" былі пашкоджаны 26 верасня. На гэты момант вядома, што ў раёне пашкоджанняў сейсмолагамі зафіксаваны штуршкі, больш падобныя на ўзрывы, а не на землетрасенні. Знамянальны той факт, што разбурэнні адбыліся на трох нітках газаправодаў у адзін і той жа дзень. Сумненняў у тым, што інцыдэнт на газаправодах быў рукатворны, практычна не засталося.

У Германіі, Даніі і Швецыі заявілі аб пачатку расследавання ЧП на "Паўночных патоках". Разам з тым нямецкая газета Der Tagesspiegel паведамляла, што правесці глыбакаводныя даследаванні даволі складана. Дацкі бок заявіў, што расследаванне можа пачацца не раней за наступны тыдзень.

Цяпер спецслужбы вывучаюць спадарожнікавыя здымкі, каб вызначыць, якія марскія судны знаходзіліся ў раёне пашкоджаных газаправодаў напярэдадні інцыдэнту. Між тым, згодна з данымі рэсурсу Flightradar24, які сочыць за перамяшчэннем паветраных суднаў, на працягу верасня каля вострава Борнхальм, у раёне якога была пашкоджана газатранспартная інфраструктура, гадзінамі баражыравалі амерыканскія ваенныя верталёты. Адзін з такіх палётаў адбыўся ў ноч перад інцыдэнтамі на газаправодах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі