ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 3 ліпеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 студзеня 2022, 15:20

Парламент Малдовы ўвёў у краіне рэжым ЧП з-за газавага крызісу

Фота EPA-EFE
Фота EPA-EFE

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты парламента Малдовы прагаласавалі за ўвядзенне надзвычайнага становішча ў галіне энергетыкі з-за газавага крызісу, паведамляе інфармацыйны партал Point.md.

Гэту ініцыятыву падтрымалі 58 дэпутатаў.

Рэжым ЧП будзе дзейнічаць на працягу 60 дзён. Рашэнне аб яго увядзенні было прынята пасля атрымання паведамлення ад "Газпрама" аб магчымым спыненні паставак газу ў краіну, калі газаразмеркавальная кампанія "Малдовагаз" не разлічыцца за бягучае спажыванне газу.

19 студзеня ўрад Малдовы адобрыў увядзенне рэжыму надзвычайнага становішча на 60 дзён. "Рашэнне адобрана. Яно таксама павінна быць зацверджана парламентам. Пасля гэтага камісія па надзвычайных сітуацыях прыме шэраг мер для бесперабойнага забеспячэння газам спажыўцоў", - сказала прэм'ер-міністр рэспублікі Наталля Гаўрыліца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі