ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 5 чэрвеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +20°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 сакавіка 2020, 12:03

Папа Рымскі заклікаў спыніць баявыя дзеянні ў свеце

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Папа Рымскі Францыск заклікаў людзей спыніць усе баявыя дзеянні ў свеце. У сваім Twitter ён адзначыў, што сумесная барацьба супраць COVID-19 павінна ўмацаваць братэрскія сувязі.

"Мы - адна чалавечая сям'я. Давайце спынім усе ваенныя дзеянні. Няхай наша агульная барацьба супраць пандэміі COVID-19 прымусіць усіх прызнаць неабходнасць умацавання братэрскіх і сястрынскіх сувязей", - напісаў Папа Рымскі.

Вечарам 27 сакавіка ён правёў перад саборам святога Пятра ў Ватыкане малебен, у час якога памаліўся аб завяршэнні пандэміі новага каранавіруса. Малебен завяршыўся благаславеннем Urbi et Orbi ("Гораду і свету"), якое звычайна прамаўляецца на Вялікдзень і Раство.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі