ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 6 ліпеня 2022
Мінск +13°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 мая 2022, 12:57

Новак: амаль палавіна з 54 пакупнікоў газу з Расіі ўжо адкрыла рублёвыя рахункі ў Газпрамбанку

Фота ТАСС
Фота ТАСС

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі газ сёння купляюць 54 кампаніі, з іх амаль палавіна ўжо адкрылі рублёвыя рахункі для аплаты паставак. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Расіі Аляксандр Новак, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, замежныя кампаніі адкрываюць у расійскім Газпрамбанку валютныя і рублёвыя рахункі для аплаты за пастаўкі газу. У бліжэйшыя дні будзе абнародаваны пералік кампаній, якія згадзіліся плаціць у рублях.

Віцэ-прэм'ер таксама заявіў, што перавод рахункаў за газ у рублі патрэбны для захавання экспартнай выручкі.

Ён таксама заявіў, што еўрапейскія спажыўцы не могуць у адзін момант адмовіцца ад энергарэсурсаў з РФ. На думку Новака, заявы аб магчымым эмбарга толькі падаграюць цэны на газ і нафту.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі