
Фота ntv.com.tr
29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ахвярамі ўраганнага ветру, які абрушыўся сёння на Стамбул, сталі два чалавекі, паведамляе тэлеканал
NTV.
Вядома, што на загінулых абрушыўся сарваны моцным ветрам дах будынка. Паведамляецца таксама аб 9 пацярпелых у выніку абрушэння даху, яны дастаўлены ў бальніцу.
На кадрах, апублікаваных у сацыяльных сетках, відаць, як магутны вецер зносіць дахі і валіць дрэвы. На адным з відэа адлюстравана, як у сталічнай акрузе Чаталджа ў час урагану ўпала вежа з гадзіннікам.
Паводле даных Галоўнага ўпраўлення метэаралогіі Турцыі (MGM), парывы ветру ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны дасягаюць 80 км/г. З-за моцнага ветру некалькі самалётаў авіякампаніі Turkish Airlines не змаглі прызямліцца ў Стамбуле.-0-