Сцяг Панядзелак, 17 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 сакавіка 2023, 16:21

МЗС Кітая: ЗША перашкаджаюць іншым дзяржавам наладжваць мірны дыялог па Украіне

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйны прадстаўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства Маа Нін заявіла, што ЗША перашкаджаюць намаганням іншых краін па пашырэнні мірнага дыялогу адносна канфлікту ва Украіне. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Паводле яе слоў, КНР адыгрывае канструктыўную ролю ў вырашэнні ўкраінскага канфлікту палітычнымі спосабамі, а Злучаныя Штаты не толькі падліваюць масла ў агонь, але і перашкаджаюць "намаганням іншых краін па пашырэнні мірнага дыялогу".

Дыпламат таксама сказала, што супрацоўніцтва КНР і РФ не накіравана супраць нейкага трэцяга боку. Адносіны Пекіна і Масквы нацэлены "на карысць народаў дзвюх краін і ўсяго свету".

Маа Нін адзначыла, што ЗША на міжнароднай арэне хочуць забяспечыць уласную гегемонію, "арганізуюць цкаванне і стараюцца ізаляваць" асобныя краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі