ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 22 красавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 сакавіка 2021, 14:55

Манголія адкрые дзяржграніцу 1 мая

Фота МОНЦАМЭ
Фота МОНЦАМЭ

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Манголіі прыняў рашэнне аб зняцці ўведзенай з-за пандэміі COVID-19 забароны на ўезд у краіну, паведамляе агенцтва МОНЦАМЭ.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера Манголіі Сайнбуянгійна Амарсайхана, кіраўніцтва краіны прыме ўсе магчымыя меры, каб нармалізаваць работу турыстычнай індустрыі.

"Урад актыўна працаваў для таго, каб з 1 мая адкрыць граніцу. У краіне запушчана праграма масавай вакцынацыі насельніцтва, а таксама дзейнічаюць розныя меры па ўзмацненні санітарна-эпідэміялагічнага кантролю", - падкрэсліў віцэ-прэм'ер.

Адзначаецца, што Дзяржаўная надзвычайная камісія праверыла ўжо гатоўнасць пагранічных КПП.

Паводле апошніх даных амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, агульная колькасць заражаных COVID-19 у Манголіі перавышае 3 тыс. Паправіліся пасля каранавіруса больш як 2,3 тыс. пацыентаў, памерлі два чалавекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі