ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 24 студзеня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -14°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 лістапада 2021, 20:04

Мадыфікаваны "Спадарожнік" супраць амікрон-штама могуць выпусціць у Расіі ўжо ў лютым

Фота ТАСС
Фота ТАСС

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вытворцы расійскіх вакцын ад каранавіруса "Спадарожнік V" і "Спадарожнік Лайт" пры неабходнасці змогуць паставіць на рынкі сотні мільёнаў доз вакцыны, адаптаваных супраць амікрон-штама, да 20 лютага 2022 года, паведамляе ТАСС.

"Цэнтр імя Гамалеі лічыць, што "Спадарожнік V" і "Спадарожнік Лайт" нейтралізуюць штам амікрон, паколькі яны эфектыўныя супраць іншых мутацый. У малаверагодным выпадку, калі спатрэбіцца мадыфікацыя, мы паставім некалькі соцень мільёнаў доз "Спадарожніка" да 20 лютага 2022 года", - адзначыў кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый (РФПІ) Кірыл Дзмітрыеў.

Ён таксама падкрэсліў, што ў 2022 годзе могуць быць даступны больш за 3 млрд доз вакцыны супраць новага штама каранавіруса.

Паводле даных РФПІ, цэнтр імя Гамалеі пачаў ужо распрацоўку новай версіі "Спадарожнік V" і "Спадарожнік Лайт", якая нейтралізуе новы штам каранавіруса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі