ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 18 кастрычніка 2021
Мінск Ясна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 верасня 2021, 16:48

Курц заявіў, што Аўстрыя не прыме ніводнага афганскага бежанца

Фота ukrgate.com
Фота ukrgate.com

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады Аўстрыі не прымуць ніводнага бежанца з Афганістана. З такой заявай выступіў канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц у інтэрв'ю газеце La Stampa, піша ТАСС.

"Мы не прымем у нашай краіне ніводнага афганскага бежанца, - сказаў ён. - Гэтага не адбудзецца, пакуль я на чале ўлады". Паводле яго слоў, за апошнія гады ў Аўстрыю прыбылі больш за 44 тыс. афганцаў. "У Аўстрыі пражывае ўжо чацвёртая па велічыні афганская абшчына ў свеце", - адзначыў аўстрыйскі канцлер.

"Мы займаем рэалістычную пазіцыю - інтэграцыя афганцаў вельмі цяжкая", - адзначыў Курц. Ён растлумачыў, што складанасці звязаны, у прыватнасці, з іх узроўнем адукацыі, "у асноўным нізкім", а таксама з разыходжаннямі ў фундаментальных каштоўнасцях.

Канцлер падкрэсліў, што Аўстрыя ўдзяляе "асаблівую ўвагу падтрымцы суседніх з Афганістанам краін і выдзяляе 20 млн еўра на забеспячэнне абароны і дапамогі афганцам у рэгіёне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі