ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 5 чэрвеня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 сакавіка 2020, 15:58

Колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса ва Украіне павялічылася да 480

Фота УКРІНФАРМ
Фота УКРІНФАРМ

30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне па стане на раніцу 30 сакавіка зафіксавана ўжо 480 выпадкаў заражэння COVID-19. Аб гэтым на брыфінгу паведаміў намеснік міністра аховы здароўя, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Віктар Ляшко, паведамляе "Укрінфарм".

"Па стане на 10.00 (па мясцовым часе) 30 сакавіка ва Украіне 480 выпадкаў каранавіруснай хваробы COVID-19, за суткі мы зарэгістравалі 60 выпадкаў. Усяго мы маем 11 лятальных выпадкаў, з іх два ў Кіеўскай вобласці. Шэсць пацыентаў поўнасцю паправіліся", - сказаў Віктар Ляшко.

Цяпер, паводле яго слоў, большасць выпадкаў зарэгістравана ў Кіеве - 102, у Кіеўскай вобласці - 49, Чарнавіцкай вобласці - 75, Цярнопальскай вобласці - 60.

Сярод захварэлых 22 працэнты складаюць людзі ва ўзросце ад 50 да 59 гадоў, 21 працэнт - ад 30 да 39 гадоў, 20 працэнтаў - ад 40 да 49 гадоў. Згодна з афіцыйнай статыстыкай, 52 працэнты з усіх захварэлых - жанчыны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі