ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 29 студзеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць -2°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 снежня 2022, 10:39

Кіраўнік Сусветнага банка заявіў, што на аднаўленне Украіны пойдзе больш за $350 млрд

Кіеў. Фота Unsplash
Кіеў. Фота Unsplash

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік Сусветнага банка Дэвід Мэлпас ацаніў кошт аднаўлення Украіны пасля заканчэння канфлікту больш як на $350 млрд. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Чакаецца, што папярэдняя ацэнка кошту аднаўлення Украіны ў памеры $350 млрд будзе значна перавышана. Паводле слоў Дэвіда Мэлпаса, вялікіх раскодаў запатрабуе аднаўленне інфраструктуры, у прыватнасці, энергасістэмы краіны.

Ён таксама праінфармаваў, што ў 2022 годзе па лініі Сусветнага банка Украіне было перададзена прыкладна $18 млрд, значная частка гэтых сродкаў была атрымана ад ЗША.

Раней Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што для аднаўлення Украіны спатрэбіцца больш за $1 трлн. Ён адзначыў, што да гэтага працэсу плануецца прыцягнуць заходнія краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі