ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 29 кастрычніка 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +10°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 верасня 2020, 16:10

Японія заклапочана магчымай няхваткай у будучым медперсаналу

Фота з архіва
Фота з архіва

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства аховы здароўя, працы і сацыяльнага забеспячэння Японіі заклапочана тым, што ў 2040 годзе, калі колькасць састарэлых дасягне піку, краіна можа сутыкнуцца з сур'ёзнай няхваткай медыцынскага персаналу і тых, хто займаецца доглядам. Аб гэтым паведамляе японская дзяржаўная тэлерадыёкампанія NHK.

Міністэрства выказала гэтыя апасенні ў праекце штогадовага даклада на тэму старэння насельніцтва краіны і яго скарачэння.

У дакуменце гаворыцца, што ў 2040 годзе сектару аховы здароўя і догляду могуць спатрэбіцца 10,7 млн работнікаў. Прагназуецца таксама, што да 2040 года, калі доля пажылога насельніцтва дасягне піку, каля 40 працэнтаў мужчын будуць дажываць да 90 гадоў, а 20 працэнтаў жанчын - да 100 гадоў.

Даклад падкрэслівае неабходнасць умацавання доўгатэрміновай устойлівасці сістэмы сацыяльнага забеспячэння, каб справіцца з праблемай няхваткі медперсаналу ў будучым. На думку аўтараў дакумента, дапамога састарэлым, дзякуючы якой яны змогуць прымаць актыўны ўдзел у жыцці грамадства, дасць магчымасць скараціць колькасць работнікаў, неабходных у гэтым сектары. Даклад таксама адзначае неабходнасць прыняцця мер, якія дапамогуць павялічыць сярэднюю працягласць жыцця на 3 гады і больш як для жанчын, так і для мужчын.

Раней паведамлялася, што колькасць японцаў ва ўзросце 65 гадоў і старэйшых у верасні бягучага года склала рэкордныя 36,17 млн чалавек, што на 300 тыс. больш, чым год таму. Пажылыя людзі складаюць 28,7 працэнта насельніцтва Японіі, што таксама стала рэкордным паказчыкам. Пры гэтым Нацыянальны інстытут даследаванняў у галіне народанасельніцтва і сацыяльнага забеспячэння Японіі выступіў з прагнозам, што да 2040 года доля пажылых людзей у насельніцтве краіны складзе 35,3 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі