ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск Малавоблачна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 студзеня 2022, 16:06

Італьянскія вучоныя: "Спадарожнік V" супраць амікрона ў 2 разы больш эфектыўны за Pfizer

Фота з архіва
Фота з архіва

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Віруснейтралізуючая актыўнасць расійскай вакцыны "Спадарожнік V" супраць штама каранавіруса амікрон больш як удвая перавышае паказчык прэпарату Pfizer па выніках параўнальнага даследавання Інстытута Спаланцані ў Італіі. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні Расійскага фонду прамых інвестыцый (РФПІ), інфармуе газета "Известия".

Даследаванне было праведзена ў роўных лабараторных умовах у Інстытуце Спаланцані ў Італіі на аснове супастаўных узораў сывараткі крыві асоб, вакцынаваных "Спадарожнікам V" і прэпаратам Pfizer з падобнымі ўзроўнямі IgG-антыцел і віруснейтралізуючай актыўнасці да зыходнага штама, зарэгістраванага ва Ухані.

Згодна з вынікамі даследавання, "Спадарожнік V" прадэманстраваў тытр віруснейтралізуючах антыцел да штама амікрон у 2,1 раза вышэйшы ў параўнанні з двума ўколамі вакцыны Pfizer (і 2,6 раза вышэйшы праз тры месяцы пасля вакцынацыі).

Вучоныя высветлілі, што "Спадарожнік V" фарміруе больш моцны адказ на ўзроўні вірусных антыцел супраць амікрона дзякуючы таму, што расійская вакцына мае больш шырокі спектр віруснейтралізуючых антыцел у адрозненне ад Pfizer, а таксама больш высокую ступень імітацыі інфекцыі адэнавіруснай платформай. Таксама супраць амікрона расійскай вакцыне дапамагае змагацца гетэрагенная схема ў аснове вакцыны.

Акрамя таго, у РФПІ адзначылі, што вакцына "Спадарожнік Лайт" у якасці бустарнай значна павялічвае віруснейтралізуючую актыўнасць супраць амікрона да ўзроўняў, супастаўных з тытрамі, якія "Спадарожнік V" фарміруе супраць зыходнага штама.

Вакцына "Спадарожнік V" была зарэгістравана ў РФ у жніўні 2020 года. Яе распрацавалі спецыялісты Цэнтра імя Гамалеі. На сённяшні дзень яна адобрана больш як у 70 краінах свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі