
31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Губернатар Белгародскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў аб начным масіраваным удары па горадзе Шабекіне Узброенымі сіламі Украіны, чатыры чалавекі атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці. З-за пагаршэння сітуацыі дзяцей тэрмінова эвакуіруюць у Варонеж, паведамляе ТАСС.
Паводле слоў кіраўніка рэгіёна, сітуацыя ў вобласці пагаршаецца. Ноччу ў 3.15 УСУ нанеслі па горадзе масіраваны ўдар, у выніку якога чатыры чалавекі пацярпелі: двое, мужчына і жанчына, дастаўлены ў гарадскую бальніцу з асколачнымі раненнямі, яшчэ дзвюм жанчынам медыцынская дапамога была аказана на месцы.
У мэтах бяспекі, як расказаў губернатар, сёння пачынаюць вывозіць дзяцей, першая група з 300 непаўналетніх будзе адпраўлена з Шабекінскай і Грайваранскай акруг у Варонеж.
Гладкоў напісаў у сваім Telegram-канале, што выпушчаныя ўкраінскімі ваеннымі снарады "Град" пашкодзілі фасады, дах і вокны ў васьмі шматкватэрных жылых дамах, чатыры прыватныя дамы, а таксама навучальную ўстанову і два адміністрацыйныя будынкі. Адзін магазін поўнасцю згарэў, розныя пашкоджанні атрымалі 12 аўтамабіляў. Супрацоўнікі адміністрацыі правядуць абход тэрыторый, аднаўленчыя работы пачнуцца ўжо сёння, адзначыў губернатар.-0-