ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 красавіка 2021, 14:33

Еўракамісія рыхтуецца пачаць судовы разбор супраць AstraZeneca

Фота  EPA - EFE
Фота EPA-EFE

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейская камісія рыхтуецца пачаць судовы разбор у адносінах да кампаніі AstraZeneca з-за праблем з пастаўкамі вакцыны, паведамляе Politico са спасылкай на дыпламатычную крыніцу.

Камісія ўзняла гэта пытанне на сустрэчы прадстаўнікоў краін, на якой большасць заявіла, што падтрымаюць падачу іску супраць кампаніі з-за масавай непастаўкі абяцаных доз. Сутнасць судовага разбору ў тым, каб абавязаць AstraZeneca прадаставіць колькасць доз, пазначаную ў яе кантракце з ЕС. Паводле даных крыніцы, апошні тэрмін, да якога пачатак разбору супраць кампаніі павінен быць узгоднены, на гэтым тыдні.

Кампанія AstraZeneca заявіла ў студзені 2021 года, што не зможа паставіць неабходную колькасць доз, якая першапачаткова прадугледжвалася. Да канца І квартала кампанія паставіла ў краіны ЕС усяго 30 млн доз замест 100 млн доз, прадугледжаных кантрактам з ЕС.

AstraZeneca прагназавала, што паставіць да канца ІІ квартала года прыкладна 70 млн доз, у той час як павінна была даставіць усе 300 млн доз, замацаваных у кантракце з ЕС. Дэфіцыт прэпарату значна ўскладніў кампаніі вакцынацыі ў краінах ЕС.

Як паведамляе ТАСС, 17 сакавіка старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен праінфармавала, што Брусель будзе абмяжоўваць пастаўкі прэпаратаў ад каранавіруса ў краіны з больш высокімі тэмпамі вакцынацыі, каб гарантаваць выкананне AstraZeneca абавязацельстваў перад дзяржавамі ЕС. У сваю чаргу прэм'ер-міністр Злучанага Каралеўства Борыс Джонсан заявіў, што блакіраванне паставак вакцын ад каранавіруса за мяжу неразумнае і можа мець доўгатэрміновыя негатыўныя наступствы для краін, якія прымаюць такія рашэнні.

Кампанія па вакцынацыі пачалася ў многіх дзяржавах ЕС у канцы снежня мінулага года. На гэты момант у Еўрасаюзе адобраны чатыры вакцыны: распрацоўка кансорцыума BioNTech - Pfizer, прэпарат ад амерыканскай кампаніі Moderna, вакцына AstraZeneca і прэпарат кампаніі Janssen - падраздзялення амерыканскай Johnson & Johnson. У супольніцтве заявілі, што разлічваюць вакцынаваць 70 працэнтаў дарослага насельніцтва да канца лета.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі