ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 24 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 кастрычніка 2020, 11:06

Ахвярамі тайфуну "Малаве" ў В'етнаме сталі 25 чалавек

Фота Reuters
Фота Reuters

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум 25 чалавек загінулі і яшчэ дзясяткі прапалі без вестак пасля таго, як тайфун "Малаве" абрушыўся на В'етнам, паведамляе Reuters.

Паводле даных агенцтва, у выніку апоўзняў у в'етнамскай правінцыі Куангнам увечары 28 кастрычніка загінулі 13 чалавек, больш за 40 прапалі без вестак. 29 кастрычніка ў моры былі знойдзены целы 12 рыбакоў, лодкі якіх патанулі пры спробе вярнуцца на бераг.

Улады ўжо накіравалі ў зону бедства сотні ваеннаслужачых і цяжкую тэхніку для пошуку тых, хто выжыў пасля апоўзняў. Адзначаецца, што тайфун пакінуў без электрычнасці мільёны людзей у краіне, пашкоджаны 56 тыс. дамоў.

Паводле ацэнак метэаролагаў, "Малаве" з'яўляецца самым моцным тайфунам, якія абрушваліся на краіну за апошнія 20 гадоў.

Раней тайфун "Малаве" абрушыўся на ўсходняе ўзбярэжжа Філіпін, дзе ў выніку паводкі і апоўзняў загінулі не менш за 16 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі