Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
07 лютага 2024, 15:30

"З'яднацца і ўмацаваць маральны дух". У Пружанах стартаваў адборачны этап турніру МУС па хакеі

Фота МУС
Фота МУС
7 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Пружанах 7-9 лютага праходзіць адборачны этап першага рэспубліканскага турніру МУС па хакеі, прымеркаванага да Дня міліцыі. Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў адбылося 7 лютага ў пружанскім лядовым палацы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Асноўная задача - з'яднанне калектываў, умацаванне маральнага духу асабовага складу, прапаганда здаровага ладу жыцця. Турнір дазваляе вызначыць і стварыць каманды ва ўсіх падраздзяленнях", - адзначыў начальнік аддзела службовай падрыхтоўкі ўпраўлення прафесійнай падрыхтоўкі галоўнага ўпраўлення кадраў МУС Юрый Плескацэвіч. Ён звярнуў увагу на тое, што сярод міліцыянераў склалася традыцыя пачынаць мерапрыемствы з цырымоніі ўскладання кветак да помнікаў ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. Памяць загінулых у тыя гады абаронцаў і мірных жыхароў удзельнікі турніру ўшанавалі каля манумента спаленым вёскам.

На пружанскай лядовай арэне сёння стартавалі спаборніцтвы Заходняй канферэнцыі. За пуцёўкі ў наступную стадыю змагаюцца зборныя УУС Мінскага, Брэсцкага і Гродзенскага аблвыканкамаў, Дэпартамента аховы МУС, Дэпартамента выканання пакаранняў МУС і ўнутраных войскаў МУС. На гэтым этапе будуць разыграны пуцёўкі ў фінал. Вырашальны раўнд турніру адбудзецца 28 лютага ў Баранавічах.

"2024 год абвешчаны Годам якасці. Гэта дае нам дадатковы імпульс яшчэ больш старанна працаваць на карысць нашых грамадзян, абараняць нашу дзяржаву, грамадства і сем'і, а таксама ўмацоўваць старыя традыцыі і ствараць новыя, - сказаў начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Алег Шулякоўскі. - З боку кіраўніка дзяржавы і кіраўніцтва МУС спорту ўдзяляецца асаблівая ўвага. Гэта садзейнічае з'яднанню людзей, зараджае ў іх адчуванне адзінства, вучыць каманднай рабоце, дае станоўчы эмацыйны зарад".

Капітан каманды УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Казельцаў прызнаўся, што ўжо шмат гадоў гуляе ў хакей. З задавальненнем успрыняў навіну аб арганізацыі хакейнага турніру МУС. Спартыўны складнік ён лічыць важным для міліцыянераў. "Гэта сіла і здароўе для паспяховага выканання задач. Заняткі хакеем выпрацоўваюць камандны дух, гэта мужчынская гульня", - падкрэсліў прадстаўнік Брэсцкай вобласці.

Капітан зборнай УУС Гродзенскага аблвыканкама Ягор Стралкоўскі стаіць на каньках з чатырох гадоў, малады чалавек прафесійна займаўся хакеем доўгія гады. Да турніру яго каманда рыхтавалася сур'ёзна. "Пачалі свае зборы прыкладна ў пачатку снежня. Сабралі каманду, прайшлі зборы ў Астраўцы, было некалькі спарынгавых матчаў. Усё прайшло паспяхова, каманда гатова", - адзначыў Ягор Стралкоўскі.

Балельшчыкі змогуць паназіраць не толькі за лядовымі баталіямі. Для іх падрыхтавалі і забаўляльную праграму, арганізавалі тэматычныя і інтэрактыўныя пляцоўкі, выстаўку міліцэйскай рэтратэхнікі. Жадаючыя змогуць пачаставацца салдацкай кашай і сагрэцца чаем.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі