Сцяг Серада, 12 чэрвеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 мая 2024, 15:31

Жульпа - лепшы ігрок, Клачкоў - аўтар самага прыгожага гола 8-га тура чэмпіянату Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Даніла Жульпа прызнаны лепшым іграком 8-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі па версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", паведамляе БЕЛТА.

У гасцявым паядынку з салігорскім "Шахцёрам" 19-гадовы паўабаронца барысаўскага БАТЭ ўпершыню выйшаў у стартавым складзе і адразу праявіў свае лепшыя якасці. У яго актыве галявы дубль, пасля якога барысаўчане выйгралі з лікам 3:1, перапыніўшы зацяжную серыю без перамог. Пасля гэтай вікторыі футбалісты БАТЭ маюць дзевяць ачкоў і займаюць 10-е месца ў турнірнай табліцы.

Аўтарам самага прыгожага гола мінулага ўік-энду стаў форвард магілёўскага "Дняпра" Юрый Клачкоў. У канцы дамашняга матчу з "Мінскам" ён прамым ударам са штрафнога эфектна трапіў у вароты сапернікаў і прынёс сваёй камандзе нічыю - 1:1.

Пасля васьмі тураў лідзіруюць футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа", якія набралі 19 ачкоў, на адзін бал менш у "Нёмана", па 16 ачкоў маюць брэсцкае і мінскае "Дынама", а таксама мазырская "Славія". Бамбардзірскую гонку ўзначальвае габонскі нападаючы "Гомеля" Джуніёр Эфаге, які забіў шэсць мячоў.

У наступным туры сустракаюцца:

16 мая
"Смаргонь" - "Іслач" (Мінскі раён), "Нёман" - "Арсенал" (Дзяржынск)

17 мая
"Слуцк" - "Дынама" (Брэст), БАТЭ - "Славія"

18 мая
"Нафтан" (Наваполацк) - "Днепр", "Мінск" - "Віцебск", "Гомель" - "Тарпеда-БелАЗ"

19 мая
"Дынама "(Мінск) - "Шахцёр".-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі