ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 верасня 2022, 10:21

Жлобінскі "Металург" абыграў "Нёман" у беларускай экстралізе

Фота з архіва
Фота з архіва

30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трыма матчамі ў Мінску, Гомелі і Гродне ў чацвер прадоўжыўся рэгулярны чэмпіянат беларускай хакейнай экстралігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым матчы дня хакеісты "Гомеля" на сваім лёдзе ўступілі "Дынама-Маладзечна" з лікам 1:3. Аўтарам пераможнай шайбы стаў форвард гасцей Дзмітрый Самсонаў. Гэта вікторыя стала для дынамаўцаў толькі другой у бягучым сезоне. Таксама дамашняе паражэнне ў чацвер пацярпела сталічнае "Юнацтва", мінчан абыгралі хакеісты "Брэста" - 2:0. Вызначыліся Сяргей Шэлег і Віталь Кафееў. Заключны паядынак вечара паміж "Нёманам" і "Металургам" завяршыўся на карысць дзеючых чэмпіёнаў - 3:1. Пераможны кідок на рахунку форварда жлабінчан Арцёма Валчанкова.

Такім чынам, пасля дзесяці тураў са старту сезона ў экстралізе лідзіруе салігорскі "Шахцёр", у актыве якога 17 ачкоў. На бал менш у "Віцебска", на два адстаюць "Металург" і аршанскі "Лакаматыў". Далей размяшчаюцца "Юнацтва" (14 ачкоў), "Брэст" (12), "Нёман", "Гомель" і "Хімік" (па 10). Замыкаюць турнірую табліцу "Дынама-Маладзечна" (6 балаў), "Ліда" (5) і "Магілёў" (4).

30 верасня ў чэмпіянаце Беларусі па хакеі таксама адбудуцца тры матчы. У цэнтральным паядынку сустрэнуцца "Віцебск" і "Лакаматыў", якія ідуць у топ-тройцы. Акрамя таго, "Ліда" прыме "Хімік", а "Магілёў" дома згуляе з "Шахцёрам".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі