ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 2 снежня 2021
Мінск -1°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 верасня 2021, 11:29

Жаночая зборная Беларусі па футболе пачала падрыхтоўку да старту кваліфікацыі ЧС

Фота з архіва
Фота з архіва

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі жаночай зборнай Беларусі пачалі падрыхтоўку да стартавага матчу адборачнага турніру чэмпіянату свету 2023 года супраць каманды Кіпра, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Галоўны трэнер беларусак Юрый Малееў выклікаў на збор у Мінску 22 футбалісткі: варатары - Наталля Васкабовіч ("Зорка-2005", Перм, Расія), Кацярына Міклашэвіч ("Лакаматыў", Масква, Расія); абаронцы - Настасся Новікава, Вікторыя Казакевіч, Настасся Папова (усе - "Дынама-БДУФК", Мінск), Ксенія Кубічная, Валерыя Богдан, Ганна Красікава (усе - "Мінск"), Юлія Слясарчык ("Зеніт", Санкт-Пецярбург, Расія); паўабаронцы - Віта Нікалаенка, Таццяна Маркушэўская, Настасся Шлапакова, Ганна Піліпенка, Настасся Ліннік, Карына Альховік (усе - "Дынама-БДУФК", Мінск), Настасся Пабягайла, Ганна Сас (абедзве - "Мінск"), Настасся Шупо ("Зеніт", Санкт-Пецярбург, Расія), Таццяна Краснова ("Разань-ВДВ", Расія), Ганна Казюпа ("Спліт", Харватыя); нападаючыя - Вікторыя Валюк, Дар'я Сцяжко (абедзве - "Дынама-БДУФК", Мінск).

Свой стартавы матч у кваліфікацыйнай групе С беларускі правядуць 17 верасня на полі мінскага стадыёна "Дынама" супраць дэбютантак адборачнага турніру сусветнага першынства кіпрскіх футбалістак. Гэта сустрэча пачнецца ў 18.00, прычым уваход на трыбуны галоўнай спартыўнай арэны свабодны. У той жа дзень адзін з фаварытаў гэтай групы віцэ-чэмпіён планеты зборная Нідэрландаў прыме ў Гронінгене каманду Чэхіі. У групе С таксама згуляе зборная Ісландыі.

Пераможцы дзевяці еўрапейскіх адборачных груп атрымаюць прамыя пропускі ў фінальную стадыю 9-га жаночага чэмпіянату свету. Каманды, якія фінішуюць другімі, у мачтах плэй-оф разыграюць яшчэ дзве пуцёўкі ў Аўстралію і Новую Зеландыю, якія летам 2023 года стануць гаспадарамі планетарнага форуму, у якім упершыню прымуць удзел 32 каманды. У фінале ЧС-2019 у Францыі зборная ЗША заваявала сваё чацвёртае золата, перамогшы нідэрландскіх футбалістак з рэзультатам 2:0. Уладальніцамі бронзавых узнагарод сталі шведкі, якія перамаглі ў матчы за 3-е месца англічанак з лікам 2:1.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі