Сцяг Нядзеля, 14 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 снежня 2022, 11:52

Зборная Беларусі па пляжным футболе завяршае год спарынгамі ў Санкт-Пецярбургу

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі па пляжным футболе пачала заключны ў гэтым годзе трэніровачны збор, у праграму якога ўключана тры спарынгі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На працягу дзесяці дзён пад кіраўніцтвам іспанскага спецыяліста Нікаласа Альварада на базе спартыўнага комплексу "Дынаміт" у Санкт-Пецярбургу будуць трэніравацца і гуляць 16 футбалістаў:

варатары: Канстанцін Магалецкі, Уладзімір Усціновіч (абодва - ЦАР, Магілёў), Вадзім Калечыц ("Шчучын"), Міхаіл Аўгустаў ("Крылы Саветаў", Самара, Расія); палявыя ігракі - Вадзім Бокач, Іван Канстанцінаў, Ягор Гардзецкі, Юрый Пятроўскі, Яўген Новікаў, Арцемій Дрозд, Антон Акуліч (усе - ЦАР, Магілёў), Алег Гапон ("Крышталь", Санкт-Пецярбург, Расія), Мікіта Чайкоўскі ("Лакаматыў", Масква, Расія), Павел Стаскевіч ("Гроднааблспорт"), Анатоль Рабко ("Спартак", Масква, Расія), Аляксандр Кірылаў ("Шчучын").

У час вучэбна-трэніровачнага збору, які прадоўжыцца да 22 снежня, беларуская каманда плануе правесці тры кантрольныя матчы супраць расійскіх клубаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі