ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 2 кастрычніка 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 мая 2023, 13:07

Зборная Беларусі па хакеі прыме каманду "Расія 25" у Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная каманда Беларусі па хакеі згуляе першы дамашні матч у рамках серыі "Ліга Ставак. Вялікі тур зборнай" супраць каманды "Расія 25", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Раней сапернікі правялі паміж сабой пяць сустрэч у Расіі (па дзве ў Чэлябінску і Туле і адну ў Краснаярску), ва ўсіх матчах перамогі святкавалі гаспадары лёду (4:0, 6:2, 5:1, 4:1, 2:1). Адзінай вікторыі над расіянамі падапечныя Дзмітрыя Квартальнава дабіліся ў Астане на турніры Qazaqstan Hockey Open (7:4), які завяршыўся трыумфам беларускіх хакеістаў пасля разгрому зборнай Казахстана (6:0).

Сёмы паядынак каманд Беларусі і "Расіі 25" у рамках майскага турнэ стартуе на "Чыжоўка-Арэне" ў 19.10. Серыя матчаў "Ліга Ставак. Вялікі тур зборнай" завершыцца заўтра паўторнай сустрэчай сапернікаў на мінскім ільдзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі