ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 16 жніўня 2022
Мінск +26°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 мая 2022, 13:59

Вызначыліся сапернікі беларускіх тэнісістаў на старце "Ралан Гарос"

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Парыжы адбылася жараб'ёўка стартавых паядынкаў другога ў сезоне тэніснага турніру серыі "Вялікага шлема" - адкрытага чэмпіянату Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У жаночым адзіночным разрадзе на кортах "Ралан Гарос" выступяць тры прадстаўніцы Беларусі. Лепшая беларуская тэнісістка сёмая ракетка планеты Арына Сабаленка ў 1/64 фіналу сустрэнецца з францужанкай Хлояй Паке, якая займае 102-е месца ў рэйтынгу WTA. Саперніцай былога лідара сусветнага рэйтынгу Вікторыі Азаранка, у якой цяпер 15-я пазіцыя, будзе румынская тэнісістка Ганна Богдан (91-ы нумар рэйтынгу WTA). Аляксандра Сасновіч (45) згуляе ў першым раўндзе з кітаянкай Ван Сіньюй (75).

На старце мужчынскага адзіночнага разраду апанентам адзінага прадстаўніка Беларусі Ільі Івашкі (50) будзе французскі тэнісіст Бенуа Пэр (67).

Цяперашні адкрыты чэмпіянат Францыі будзе 121-м па ліку, ён пачнецца 22 мая, а завершыцца 5 чэрвеня. Яго агульны прызавы фонд сёлета складзе 43,6 млн еўра. Пераможцы адзіночных разрадаў у мужчын і жанчын заробяць па 2,2 млн еўра, а таксама атрымаюць па 2000 рэйтынгавых ачкоў.

У мінулым годзе мужчынскі турнір другі раз у кар'еры выйграў серб Новак Джокавіч, у жанчын чэмпіёнкай упершыню стала чэшская тэнісістка Барбара Крэйчыкава. Самымі тытулаванымі з'яўляюцца іспанец Рафаэль Надаль, які 13 разоў перамагаў на "Ралан Гарос", і амерыканка Крыс Эверт, у якой 7 тытулаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі