ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 26 верасня 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 чэрвеня 2021, 16:02

Вызначыліся сапернікі беларусаў па кваліфікацыі футбольнай Лігі канферэнцый

Фота з архіва
Фота з архіва

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У штаб-кватэры УЕФА ў швейцарскім Ньёне адбылася жараб'ёўка другога кваліфікацыйнага раўнда новага кантынентальнага клубнага турніру па футболе - Лігі канферэнцый. У ім стартуюць тры прадстаўнікі Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ згуляе з пераможцам матчаў паміж батумскім "Дынама" з Грузіі і "Трэ Пенне" з Сан-Марына. Бронзавыя прызёры беларускага чэмпіянату футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" двойчы сустрэнуцца з дацкім "Капенгагенам". Футбалісты брэсцкага "Дынама" будуць сапернічаць з чэшскім клубам "Вікторыя" (Пльзень).

Сустрэчы стартавага круга кваліфікацыі Лігі канферэнцый адбудуцца 8 і 15 ліпеня, а беларускія каманды свае паядынкі правядуць 22 і 29 ліпеня.

Салігорскі "Шахцёр" у першым раўндзе галоўнага кантынентальнага турніру - Лігі чэмпіёнаў - згуляе з балгарскім клубам "Лудагорац" з Разграда. Першую сустрэчу чэмпіёны Беларусі правядуць 6 або 7 ліпеня ў гасцях, а 13 і 14 ліпеня прымуць сапернікаў на сваёй арэне. Пераможца гэтага супрацьстаяння ў другім крузе кваліфікацыі ЛЧ сустрэнецца з лепшай камандай пары "Шкендыя" (Паўночная Македонія) - "Мура" (Славенія). Няўдачнікі прадоўжаць еўракубкавы сезон у Лізе канферэнцый.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі