ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 24 мая 2022
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 снежня 2021, 09:03

Вызначыліся прызёры першага дня Рэспубліканскага турніру мацнейшых па фехтаванні ў "Стайках"

22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначыліся прызёры Рэспубліканскага турніру мацнейшых па фехтаванні ў спаборніцтвах па мужчынскай і жаночай рапіры. Спаборніцтвы прымаў 21 снежня РЦАП "Стайкі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартах мужчын першынстваваў мінчанін Уладзіслаў Курыловіч. Серабро турніру выйграў Павел Прохараў з Магілёва. Бронзавыя медалі падзялілі Уладзімір Бутэнка з Брэста і гамяльчанін Сямён Кірэенка.

Сярод жанчын не было роўных таксама прадстаўніцы сталіцы Варвары Шафароставай. Серабро выйграла яшчэ адна мінчанка Яна Лазарава-Скранжэўская. Бронзавыя ўзнагароды на рахунку брастаўчанак Дар'і Уласавай і Хрысціны Селівонік.

Наперадзе спаборніцтвы сярод мужчын і жанчын у асабістай шпазе і шаблі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі