ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 24 мая 2022
Мінск Ясна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 снежня 2021, 10:03

ВРЗ перамог "Сталіцу" ў 1/8 фіналу Кубка Беларусі па міні-футболе

Фота з архіва
Фота з архіва

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вызначыліся ўсе ўдзельнікі чвэрцьфінальнай стадыі розыгрышу Кубка Беларусі па міні-футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У цэнтральным паядынку 1/8 фіналу ў Гомелі сышліся цяперашні ўладальнік трафея мясцовы ВРЗ і фіналіст мінулага кубкавага розыгрышу "Сталіца". Ва ўпартай барацьбе гамяльчане перамаглі мінчан з мінімальнай перавагай у ліку - 2:1. У вырашальным паядынку мінулага кубкавага розыгрышу ВРЗ абыграў "Сталіцу" ў серыі пасляматчавых пенальці. У матчах за выхад у "Фінал чатырох" спартсмены ВРЗ двойчы сустрэнуцца з дзеючым чэмпіёнам краіны аршанскім "Вітэнам", які ў 1/8 фіналу разграміў на выездзе аўтсайдара нацыянальнага першынства "Ліду" - 8:1.

Склады астатніх чвэрцьфінальных пар: БЧ (Гомель) - ЦКК (Светлагорск), "Мінск" - "УУС-Дынама" (Гродна), "Барысаў-900" - "Дынама-БНТУ" (Мінск).

Першыя сустрэчы 1/4 фіналу адбудуцца 29 снежня, паядынкі ў адказ пройдуць 5 студзеня.

Вырашальны этап 32-га па ліку Кубка Беларусі па міні-футболе пройдзе 8-9 студзеня на пляцоўцы мінскага палаца спорту "Уручча". У гэтым сезоне прызавы фонд турніру ўпершыню прадстаўлены ў крыптавалюце.

Часцей за іншых Кубак Беларусі па міні-футболе выйграваў мінскі "Дарожнік", у актыве якога сем трафеяў. Пяць разоў Кубак заваёўваў сталічны МАПІД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі