ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 мая 2022, 09:02

ВРЗ і "Сталіца" выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Беларусі па міні-футболе

Фота МФК "ВРЗ"
Фота МФК "ВРЗ"

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На чэмпіянаце Беларусі па міні-футболе 11 мая вызначыліся першыя ўдзельнікі паўфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар рэгулярнага сезона гомельскі ВРЗ у другім чвэрцьфінальным паядынку абыграў у гасцях мінскі клуб "Ахова-Дынама" з лікам 3:2. У складзе пераможцаў галявы дубль аформіў Максім Варонін. У першай гульні гамяльчане выйгралі ў сябе дома з рэзультатам 5:2.

Услед за ВРЗ у паўфінал выйшлі спартсмены "Сталіцы", якія 11 мая ўпэўнена перамаглі ў Светлагорску мясцовы ЦКК - 8:1. На мінулым тыдні мінчане разграмілі сапернікаў на паркеце спарткомплексу "Уручча" з сухім лікам 8:0.

Сёння адбудуцца яшчэ два паядынкі чвэрцьфінальных серый. У Гродне дзеючы чэмпіён краіны аршанскі "Вітэн" паспрабуе ўзяць рэванш у мясцовага "УУС-Дынама". На сваёй пляцоўцы аршанская каманда сенсацыйна ўступіла гродзенскаму клубу з лікам 3:7.

Спартсмены "Мінска" ў сябе дома маюць намер рэабілітавацца за гасцявое паражэнне ад БЧ (Гомель), які на сваёй арэне выйграў з рэзультатам 5:3.

Чвэрцьфінальныя серыі праходзяць да дзвюх перамог адной з каманд.

У фінальнай серыі мінулага сезона "Вітэн" абыграў ВРЗ, а ў барацьбе за бронзу БЧ быў мацнейшы за "Сталіцу".

Самы тытулаваны клуб - мінскі "Дарожнік", які шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У "Лідсельмаша" і "Вітэна" па чатыры залатыя медалі, па тры - у "Мінска", МАПІДа і "Сталіцы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі