ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 мая 2022, 12:52

Віцебск і Жодзіна прымуць стартавыя сустрэчы 7-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе

Фота з архіва
Фота з архіва

13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стартавыя паядынкі 7-га тура адбудуцца сёння на чэмпіянаце Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першай сустрэчы футбалісты "Віцебска" прымуць на сваім полі гасцей з "Гомеля" (пачатак у 18.30). На мінулым тыдні віцябчане ва ўпартай барацьбе прайгралі ў Барысаве лідарам турніру футбалістам БАТЭ з лікам 1:2. Сёння барысаўчане згуляюць у Жодзіне супраць мясцовага клуба "Тарпеда-БелАЗ" (пачатак у 20.30, прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). У мінулым туры тарпедаўцы перамаглі на выездзе аўтсайдара першынства магілёўскі "Днепр" - 1:0.

Заўтра ў цэнтральным паядынку гэтага тура дзеючы чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр" сустрэнецца ў сябе дома з бронзавым прызёрам мінулага першынства мінскім "Дынама". Мінулы ўік-энд абедзве каманды здабылі гасцявыя вікторыі з аднолькавым рэзультатам 1:0: салігорскія футбалісты ўзялі верх над сталічным "Энергетыкам-БДУ", а мінчане перамаглі "Гомель". Таксама заўтра "Энергетык-БДУ" паспаборнічае з "Мінскам", а брэсцкае "Дынама" прыме на сваёй арэне бабруйскую "Белшыну".

Заключныя матчы пройдуць у нядзелю, 15 мая: "Іслач" (Мінскі раён) - "Славія" (Мазыр), "Слуцк" - "Днепр" (Магілёў), "Нёман" (Гродна) - "Арсенал" (Дзяржынск).

Становішча каманд пасля 7 тураў: БАТЭ - 19 ачкоў, "Дынама" (Мінск) - 15, "Мінск", Энергетык-БДУ" - па 13, "Іслач", "Слуцк", "Шахцёр" - па 12, "Славія" - 10, "Гомель", "Нёман" - па 9, "Тарпеда-БелАЗ" - 7, "Белшына", "Віцебск" - па 6, "Арсенал" - 4, "Дынама" (Брэст) - 3, "Днепр" - 1.

Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае ўзбекскі форвард "Энергетыка-БДУ" Бабір Абдзіхолікаў, які забіў 8 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі