ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 жніўня 2022, 15:49

"Віцебск" і "Энергетык-БДУ" адкрыюць другі круг футбольнага чэмпіянату Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля невялікай паўзы сёння адновіцца футбольны чэмпіянат Беларусі сярод каманд вышэйшай лігі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым паядынку другога круга футбалісты "Віцебска" прымуць на сваёй арэне гасцей з мінскага "Энергетыка-БДУ" (пачатак у 20.30; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"). У першым крузе сустрэча гэтых каманд у Мінску завяршылася перамогай сталічнай дружыны з рэзультатам 3:1.

Заўтра адбудуцца яшчэ тры сустрэчы: "Слуцк" - "Іслач" (Мінскі раён), "Тарпеда-БелАЗ" - "Нёман" (Гродна), "Днепр" (Магілёў) - "Белшына" (Бабруйск). У нядзелю, 7 жніўня, у сталічным дэрбі "Дынама" прыме на галоўнай спартыўнай арэне краіны футбалістаў "Мінска". Акрамя таго, яшчэ адзін з фаварытаў турніру барысаўскі БАТЭ згуляе на сваім полі з мазырскай "Славіяй", а "Гомель" у сябе дома будзе сапернічаць з дзяржынскім "Арсеналам". Матч паміж лідарам пяршынстваў салігорскім "Шахцёрам" і аўтсайдарам брэсцкім "Дынама" перанесены на больш позні тэрмін.

Турнірнае становішча цяпер такое: "Шахцёр" (Салігорск) - 30 ачкоў (15 матчаў), БАТЭ - 29 (15), "Іслач" (Мінскі раён) - 28 (15), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - 28 (14), "Мінск" - 26 (15), "Дынама" (Мінск) - 25 (13), "Славія" - 23 (15), "Гомель" - 22 (15), "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна) - 20 (15), "Нёман" (Гродна) - 19 (14), "Слуцк" - 18 (15), "Белшына" (Бабруйск) - 17 (15), "Арсенал" (Дзяржынск) - 13 (15), "Віцебск" - 11 (15), "Дынама" (Брэст) - 7 (15), "Днепр" (Магілёў) - 6 (15).  

Бамбардзірскую гонку ўзначальвае ўзбекскі форвард "Энергетыка-БДУ" Бабір Абдзіхолікаў, які забіў 14 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі