ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 19 мая 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 снежня 2021, 15:00

"Вітэн" прыме ВРЗ у 1/4 фіналу Кубка Беларусі па міні-футболе

Фота з архіва
Фота з архіва

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У розыгрышы Кубка Беларусі па міні-футболе сёння адбудуцца першыя сустрэчы чвэрцьфінальнай стадыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У цэнтральным паядынку дзеючы чэмпіён краіны аршанскі "Вітэн" прыме на сваёй пляцоўцы цяперашняга ўладальніка Кубка гомельскі ВРЗ. У 1/8 фіналу гамяльчане перамаглі ў сябе дома фіналіста мінулага кубкавага розыгрышу "Сталіцу" - 2:1. У вырашальным паядынку папярэдняга Кубка Беларусі ВРЗ абыграў "Сталіцу" ў серыі пасляматчавых пенальці. Спартсмены "Вітэна" на стадыі 1/8 фіналу цяперашняга турніру разграмілі на выездзе аўтсайдара нацыянальнага першынства "Ліду" - 8:1.

Таксама сёння гомельскі БЧ прыме гасцей са светлагорскага ЦКК, "Мінск" сустрэнецца з гродзенскім "УУС-Дынама", а "Барысаў-900" згуляе на сваёй пляцоўцы са сталічным "Дынама-БНТУ".

Паядынкі ў адказ за выхад у "Фінал чатырох" адбудуцца 5 студзеня 2022 года.

Вырашальны этап 32-га па ліку Кубка Беларусі па міні-футболе пройдзе 8-9 студзеня на пляцоўцы мінскага палаца спорту "Уручча". У гэтым сезоне прызавы фонд турніру ўпершыню прадстаўлены ў крыптавалюце.

Часцей за іншых Кубак Беларусі па міні-футболе выйграваў мінскі "Дарожнік", у актыве якога сем трафеяў. Пяць разоў Кубак заваёўваў сталічны МАПІД.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі