ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 10 жніўня 2022
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 мая 2022, 15:03

Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці раўнд "Ралан Гарос"

Вікторыя Азаранка. Фота з архіва
Вікторыя Азаранка. Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (15-ы нумар сусветнага рэйтынгу) атрымала другую перамогу на адкрытым чэмпіянаце Францыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў другім раўндзе экс-першая ракетка планеты абыграла ў дзвюх партыях прадстаўніцу Германіі Андрэа Петкавіч (65) - 6:1, 7:6 (7:3). У 1/16 фіналу саперніцай Вікторыі Азаранка будзе швейцарка Жыль Тайхман (24). На старце спаборніцтваў у Парыжы Азаранка адолела румынскую тэнісістку Ану Богдан (93) - 6:7 (7:9), 7:6 (7:1), 6:2.

Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (47) сёння гуляе ў 1/32 фіналу з брытанкай Эмай Радукану (12). У першым крузе Сасновіч выйграла ў кітаянкі Ван Сіньюй (77) - 6:4, 6:1.

Учора лепшая беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (7) абыграла ў 1/64 фіналу францужанку Хлою Паке (101) - 2:6, 6:3, 6:4, а ў другім крузе сустрэнецца з амерыканкай Мэдысан Брэнгл (57).

Адзіны прадстаўнік Беларусі ў мужчынскім адзіночным разрадзе Ілья Івашка (50) адолеў у першым раўндзе французскага тэнісіста Бенуа Пера (78) - 6:3, 7:5, 1:6, 7:5. Заўтра ў 1/32 фіналу сапернікам беларуса будзе чыліец Крысціян Гарын (37). Сёння ў першым раўндзе парнага разраду Ілья Івашка і аўстраліец Джэймс Дакварт прайгралі нямецка-новазеландскаму тандэму Цім Пюц / Майкл Вінус - 2:6, 4:6.

У жаночым парным разрадзе беларускі стартуюць заўтра. Аляксандра Сасновіч і расіянка Ганна Блінкова згуляюць з канадска-мексіканскім дуэтам Габрыэла Даброўскі / Джуліяна Олмас. Лідзія Марозава і амерыканка Кейтлін Крысціян сустрэнуцца з расіянкай Варварай Грачовай і Аксанай Калашнікавай з Грузіі.

Адкрыты чэмпіянат Францыі на парыжскіх грунтавых кортах "Ралан Гарос" завершыцца 5 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі