ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 студзеня 2022, 10:21

Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/16 фіналу Australian Open

Вікторыя Азаранка. Фота з архіва
Вікторыя Азаранка. Фота з архіва

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Вікторыя Азаранка (25-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў трэці круг адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулай ноччу двухразовая пераможца Australian Open у матчы 1/32 фіналу без асаблівых праблем узяла верх над швейцарскай тэнісісткай Джыл Белен Тайхман (34) - 6:1, 6:2. Наступнай саперніцай Азаранка будзе ўкраінка Эліна Світоліна (17). У першым раўндзе экс-першая ракетка планеты таксама ў двух сэтах упэўнена перамагла венгерку Панну Удвардзі (98) - 6:3, 6:1. Вікторыя Азаранка выйгравала аўстралійскае першынство двойчы запар - у 2012 і 2013 гадах. 

Другая ракетка свету беларуска Арына Сабаленка ў 1/64 фіналу абыграла аўстралійку Сторм Сандэрс (128) - 5:7, 6:3, 6:2. Заўтра ў другім раўндзе Сабаленка сустрэнецца з кітайскай тэнісісткай Ван Сіньюй (100).

Яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч (76) у 1/64 фіналу ва ўпартай барацьбе ўступіла кітаянцы Жэн Сінвэнь (111) - 3:6, 6:1, 6:7 (5:10). 

На старце мужчынскага адзіночнага разраду беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (106) прайграў паляку Хуберту Гуркачу (11) - 2:6, 6:7 (3:7), 7:6 (7:5), 3:6. 

Першы ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" завершыцца на адкрытых хардавых кортах "Мельбурн-Парка" 30 студзеня. Яго агульны прызавы фонд складзе $53,9 млн, пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночных разрадах атрымаюць па $3,1 млн. У мінулым годзе пераможцам аўстралійскага чэмпіянату ў мужчын дзявяты раз стаў серб Новак Джокавіч. На гэты раз яму не ўдасца абараніць свой тытул - улады Аўстраліі прынялі рашэнне аб дэпартацыі першай ракеткі планеты за праушэнне правіл уезду. Год таму ў жанчын свой другі тытул на Australian Open заваявала японская тэнісістка Наомі Осака.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі