ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 студзеня 2022, 11:23

Віктар Ганчарэнка пакінуў ФК "Краснадар"

Віктар Ганчарэнка. Фота "ЧЭМПІЯНАТ"
Віктар Ганчарэнка. Фота "ЧЭМПІЯНАТ"

5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спецыяліст Віктар Ганчарэнка пакінуў пасаду галоўнага трэнера расійскага футбольнага клуба "Краснадар". Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце краснадарскай каманды, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У афіцыйным паведамленні гаворыцца: "Кіраўніцтва ФК "Краснадар" прыняло рашэнне адправіць у адстаўку галоўнага трэнера Віктара Ганчарэнку, а таксама двух яго памочнікаў - Васіля Беразуцкага і Аляксандра Ермаковіча".

Віктар Ганчарэнка ўзначаліў "Краснадар" у красавіку 2021 года. Пад яго кіраўніцтвам каманда правяла 25 матчаў, атрымаўшы 11 перамог пры 5 нічыіх і 9 паражэннях. Пасля 18 тураў чэмпіянату Расіі футбалісты "Краснадара" займаюць пятае месца, набраўшы 29 ачкоў. Наперадзе піцерскі "Зеніт" - 38 ачкоў, у маскоўскага "Дынама" 36 балаў, у актыве "Сочы" 31 ачко, на адзін бал адстае маскоўскі ЦСКА, з якога Віктар Ганчарэнка перайшоў у "Краснадар".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі