ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 26 мая 2022
Мінск +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 студзеня 2022, 14:13

Варатар футбольнай зборнай Беларусі Антон Чычкан перайшоў з БАТЭ ва "Уфу"

Антон Чычкан. Фота abff.by
Антон Чычкан. Фота abff.by

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Галкіпер футбольнай зборнай Беларусі Антон Чычкан перайшоў з барысаўскага БАТЭ ў клуб расійскай прэм'ер-лігі "Уфу". Паводле інфармацыі сайта ўфімскай каманды, кантракт з 26-гадовым беларусам разлічаны на 2,5 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Антон Чычкан выступаў за барысаўскую дружыну з 2014 года і стаў двухразовым чэмпіёнам Беларусі (2017, 2018), двойчы выйграў Кубак краіны (2020, 2021) і адзін раз Суперкубак (2017). У мінулым чэмпіянаце Беларусі ён правёў за БАТЭ 15 матчаў. У 2020 годзе дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Пасля першай часткі расійскага першынства футбалісты "Уфы" займаюць перадапошняе, 15-е, месца ў табліцы, набраўшы 16 ачкоў у 18 праведзеных гульнях. Ніжэй толькі "Хімкі", у якіх на два балы менш. Турнірную табліцу ўзначальвае дзеючы чэмпіён піцерскі "Зеніт", які набраў 39 ачкоў, другім ідзе маскоўскае "Дынама" - 36 балаў, на трэцім месцы футбалісты "Сочы", у якіх 31 ачко. Матчы чэмпіянату Расіі адновяцца ў канцы лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі